Часопіс Rolling Stone абраў 50 лепшых альбомаў 2008 года

Музычнае выданне Rolling Stone апублікавала спіс лепшых альбомаў, якія выйшлі ў 2008 годзе. оп-ліст, у які патрапілі 50 дыскаў, узначаліла кружэлка бруклінскага калектыва TV on the Radio "Dear Science", якая выйшла ў верасні.

На другое месца аўтары часопіса змясцілі складанку Боба Дылана, у якую ўвайшлі раней нявыдадзеныя кампазіцыі музыкі, запісаныя ў перыяд з 1989 па 2006 гады. На трэцяй пазіцыі апынуўся альбом "Tha Carter III" амерыканскага рэп-артыста Ліла Ўэйна (сапраўднае імя Дуэйн Картэр Майкл).

Першая дзясятка лепшых рэлізаў 2008 года выглядае наступным чынам:

1. TV on the Radio "Dear Science"
2. Bob Dylan "Tell Tale Signs — The Bootleg Series Vol. 8"
3. Lil Wayne "Tha Carter III"
4. My Morning Jacket "Evil Urges"
5. John Mellencamp "Life, Death, Lovе and Freedom"
6. Santogold "Santogold"
7. Coldplay "Viva la Vida or Death and All His Friends"
8. Beck "Modern Guilt"
9. Metallica "Death Magnetic"
10. Vampire Weekend "Vampire Weekend"

Адкрывае першую дваццатку аднайменная кружэлка каманды з Сіэтла Fleet Foxes. А плыта "Chinese Democracy" гурта Аксэля Роўза Guns N'Roses заняла 12-е месца. Аўстралійцы AC/DC, якія выпусцілі ў 2008 годзе свой першы за восем гадоў студыйны альбом "Black Ice", размясціліся на 41-м радку хіт-параду Rolling Stone.

Адзначым таксама, што ў топ-50 патрапілі альбомы Ніка Кейва, Nine Inch Nails, Kaiser Chiefs, Бі Бі Кінга, Дафі, а таксама сумесная праца Дэвіда Бірна і Браяна Іна, другая кружэлка гурта лідэра The White Stripes Джэка Ўайта The Raconeurs і іншыя рэлізы. Апошняе, 50-е месца ў спісе заняў альбом дуэта No Age "Nouns", які выйшаў у траўні на лэйбле Sub Pop.

Фота: www.lenta.ru