Чатыры хакеісты "Барыса" могуць перайсці ў мінскае "Дынама"

Чатыры вядучыя гульцы астанінскага "Барыса" могуць працягнуць кар'еру ў мінскім "Дынама". Як паведамляе "Спорт Беларусь", у сферу зацікаўленасці мінчукоў трапілі нападнікі Канстанцін Глазачоў, Ёзэф Штумпел, Максім Спірыдонаў і Дэвід Неміроўскі.

Тэрмін дзеяння кантрактаў гульцоў з "Барысам" заканчваецца 30 красавіка. Пасля гэтага кіраўніцтва "Дынама" плануе правесці з імі перамовы пра магчымы пераезд у Мінск.