Чатыры раёны Магілёўшчыны пацярпелі ад моцнага ветру
У выніку моцнага ветру 7 чэрвеня на тэрыторыі Магілёўскай вобласці пацярпелі Мсціслаўскі, Чэрыкаўскі, Крычаўскі і Клімавіцкі раёны. Як інфармуе БЕЛТА, найбольш ад разгулу стыхіі пацярпеў Клімавіцкі раён. Тут пашкоджаныя дахі на малочна-таварных фермах, трох цялятніках, а таксама дахі крамы Клімавіцкага райпо і комплекснага прыёмнага пункта УКП "Бытуслуги", 18 жылых дамоў і 20 гаспадарчых пабудоваў.
У раёнах працуюць камісіі для вызначэння матэрыяльнай шкоды і аб'ёму аднаўленчых прац.
У раёнах працуюць камісіі для вызначэння матэрыяльнай шкоды і аб'ёму аднаўленчых прац.