Чатыры жанчыны Раберта Кавалі
Маладыя супермадэлі Анджэла Ліндвал (Angela Lindvall), Рэкуэл Цымерман
(Raquel Zimmerman), Фрэнкі Рэйдер (Frankie Rayder) і Ізабелі Фантана
(Isabeli Fontana) заменяць больш знакамітую калегу Кейт Мос (Kate Moss)
у новай рэкламнай кампаніі італьянскага дома моды Roberto Cavalli
сезона «восень-зіма 2008/2009». Па словах мадэльера, пры распрацоўцы вобразаў для рэкламнай фотасесіі ён натхняўся фільмам («Леапард») з удзелам Берта Ланкастэра і Клаўдыі Кардынале. Здымкі праходзілі на днях у Лос-Анжэлесе — яе ажыццявілі даволі вядомыя майстры глянцавага фотаздымку Інэз і Вінудж.
«Я заўсёды захапляўся эстэтычным складніком гэтай кінастужкі, - заявіў Раберта Кавалі, які асабіста ўзяў удзел у адборы мадэляў. - Гісторыя, заснаваная на ідэі «Чым больш усё змяняецца, тым больш яно застаецца ранейшым», заўсёды мяне ўражвала і з'яўляецца, на мой погляд, выдатнай метафарай для моды».
Рэкламныя постэры, якія, як стала вядома FashionTime, упрыгожаць старонкі глянцавых часопісаў ужо ў жніўні, абяцаюць быць максімальна правакацыйнымі і сэксапільнымі.
Фота: www.c-max.by.ru