Чавес падаў у суд на CNN за параўнанне з Бін Ладэнам

Улады Венесуэлы падалі ў суд на амерыканскі тэлеканал CNN. Пра гэта са спасылкай на міністра інфармацыі Баліварыянскай Рэспублікі Уільяма Лару паведамляе Associated Press.

Выступаючы перад журналістамі, міністр прадэманстраваў паказаныя CNN кадры, на якіх фатаграфія Чавеса супастаўляецца з фатаграфіяй Усамы бін Ладэна. Акрамя таго, прэс-служба Чавеса незадаволеная тым, што ў паказаным напярэдадні рэпартажы пра дэманстрацыі ў сталіцы Каракасе супраць зачыненні незалежнага тэлеканала RCTV, CNN прадэманстравала кадры з акцыі пратэсту ў Мексіцы.


“CNN перадае хлуслівыя паведамленні, злучаючы прэзідэнта Чавеса з гвалтам і забойствамі”, – заявіў спадар Лара.