Чавес прапанаваў Расіі стратэгічны нафтавы саюз

Расія і Венесуэла павінны стаць стратэгічнымі саюзнікамі ў нафтавай сферы, а таксама ў ваенна-тэхнічнай галіне.
З такой заявай выступіў прэзідэнт паўднёваамерыканскай краіны Уга Чавес, які наведвае Маскву.

Чавес адзначыў, што шмат чаго ў свеце цяпер залежыць ад асабістай дыпламатыі, таму ён чакае сваёй першай сустрэчы з прэзідэнтам Дзмітрыем Мядзведзевым.

РИА Новости