Чавес вырашыў стаць вечным прэзідэнтам
Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес прапанаваў парламенту краіны прыняць папраўку ў канстытуцыю, якая здымала б абмежаванні на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў. У адпаведнасці з законапраектам, венесуэльскі лідэр зможа перавыбірацца на пасадзе прэзідэнта неабмежаваную колькасць разоў.
Чавес перакананы, што гэтыя змены дапамогуць "паспяхова правесці ў Венесуэле сацыялістычную рэвалюцыю".
Reuters
Чавес перакананы, што гэтыя змены дапамогуць "паспяхова правесці ў Венесуэле сацыялістычную рэвалюцыю".
Reuters