«Чайф» рыхтуе новы альбом

Расійскі гурт «Чайф» рыхтуе новы альбом, які стане першым з 2006 года.  Над новымі кампазіцыямі зараз працуе саліст Уладзімір Шахрын. Пакуль яшчэ не запісана нічога, але самі тэксты і музыка для песень ёсць.

«Мне яшчэ зусім трошкі трэба, літаральна, можа, яшчэ тыдзень-паўтара папрацаваць над песнямі аднаму, каб яны сталі песнямі Шахрына. А потым трэба зрабіць, каб гэта былі песні гурта «Чайф», - кажа сам вакаліст. – Мы іх будзем рэпетаваць і прыдумваць для іх нейкую форму існавання. Я думаю, гэта будзе восенню-зімой».

Фота: iveinternet.ru