«Чайф» выдае пятае «Оранжевое настроение»
Расійскі гурт «Чайф» выдае чарговы, пяты па ліку альбом пад назвай «Оранжевое настроение». Паводле паведамлення InterMedia, як і ў папярэдніх чатырох «аранжавых»
дысках, у новай працы «чайфоў» сабраныя старыя песні, якія раней не
выдаваліся і рэдка гучаць на канцэртах.
На «Оранжевое настроение-5» трапіла 15 песень, датаваных 1978-1990 гадамі, сярод якіх першае бачанне кампазіцый «Шабенины», «Легенда о былых мужьях», «Провокатор», «Джинсовый фрак», «Жизнь в розовом дыму», «Сентиментальный блюз», «Сплин», «33-й маршрут», «Правильный мальчик», «Нахреноза» і інш.
Дадам, што запіс матэрыялу прайшоў на пачатку снежня мінулага года і заняў адзін дзень. Рэліз зборніка запланаваны на 15 траўня.
Дыск выйдзе ў двух варыянтах – звычайным і падарункавым. Дарагое выданне, апроч CD, утрымлівае DVD з фільмам пра тое, як запісвалася папярэдняе, чацвёртае «Оранжевое настроение».
Фота: torrents.net.ua