Чэхія абяцае ўзмацніць падтрымку Еўрарадыё і "Белсата"
Лідэр руху "За свабоду" Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з міністрам замежных спраў Чэхіі Янам Кагоўтам. Як паведамляе прэс-служба беларускага палітыка, падчас сустрэчы абмяркоўваліся праблемы ўзаемадзеяння Беларусі з Еўрапейскім Саюзам. Палітыкі дамовіліся, што ў 2010 годзе Чэхія будзе працягваць развіваць праграмы падтрымкі людзей, якіх пераследуюць з палітычных матываў, і запрашаць беларускіх студэнтаў на вучобу ў ВНУ Чэхіі.
Чэхія плануе таксама ўзмацніць падтрымку незалежных СМІ, у прыватнасці, Еўрапейскага радыё для Беларусі і тэлеканала "Белсат".
Чэхія плануе таксама ўзмацніць падтрымку незалежных СМІ, у прыватнасці, Еўрапейскага радыё для Беларусі і тэлеканала "Белсат".