Чэкамі “Жыллё” можна разлічыцца за крэдыт ці індэксіраваць іх
Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу ўхваліў дэкрэт прэзідэнта, звязаны з выкарыстаннем чэкаў “Жыллё”. Цяпер іх можна выкарыстоўваць на выплату працэнтаў за карыстанне крэдытамі на будаўніцтва жылля, апроч таго, прадугледжаная індэксацыя чэкаў.
“Раней грамадзянам адмаўлялі ў індэксацыі чэкаў “Жыллё”, а таксама ў разліку крэдытамі, таму што, пабудаваўшы кватэры за кошт крэдыту, уладальнікі чэкаў фармальна гублялі права на патрэбу ў жыллі”, - патлумачыў глава камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Сцяпан Пісарэвіч.
Інтэрфакс