Чэкісты лічаць эма радыкальнай групоўкай
У газеце “Кобрининформ” з'явілася інтэрв'ю да 90-х угодкаў КДБ. У такой форме даў своеасаблівую справаздачу падпалкоўнік Андрэй Боська, начальнік Кобрынскай міжраённай управы КДБ. Ён паведаміў чытачам, што чэкісты ў 2008 годзе нейтралізавалі на падведамаснай тэрыторыі дзейнасць “радыкальных, экстрэмісцкіх палітызаваных моладзевых груповак – “Скінхэдаў”, РНЕ, “Антыфа”, “Авангард Чырвонай Моладзі”, “Малады Фронт”, “Эма”.
Дарэчы, паводле характарыстыкі ў Вікіпедыі, эма — гэта датклівы і дэпрэсіўны чалавек. Ён вылучаецца з натоўпу яскравай знешнасцю, шукае аднадумцаў і марыць пра каханне.
Свой назоў гэтая моладзевая субкультура вядзе ад слова “эмоцыі”. Зазвычай эма апранаюцца ў ружовыя і чорныя колеры. Эма не любяць грубую сілу, за што іх часта калоцяць “скіны”. Гэтых падкрэслена эмацыйных маладых людзей іншым разам дразняць “плаксамі”.
Што ж, з гісторыі вядома: чэкісты людзі цвёрдыя. Эмоцыі для іх — штосьці экстрэмісцкае.