Чэмпіянат па спартовай саўне скончыўся трагедыяй
У Фінляндыі на чэмпіянаце свету па спартовай саўне памёр расійскі ўдзельнік Уладзімір Ладыжэнскі, перадае Радыё Свабода.
Ён памёр падчас фінальнага матчу, у якім перамагае той, хто даўжэй за ўсіх пратрымаецца ў саўне пры тэмпературы 110 градусаў паводле Цэльсія.
Другі ўдзельнік фіналу фін Тыма Каўкенэн быў экстрана шпіталізаваны. Паліцыя пачала расследаванне здарэння.
Чэмпіянат па спартовай саўне праводзіцца ў Фінляндыі з 1999 года.