Чэмпіянат па зборы пазлаў упершыню пройдзе ў Беларусі
У нашай краіне ўпершыню пройдзе чэмпіянат па зборы пазлаў "Беларусь і я" сярод навучэнскай і студэнцкай моладзі. З такой ініцыятывай выступіў БРСМ. З 1 лістапада адборачныя туры стартуюць ва ўстановах адукацыі, а ў канцы месяца найлепшыя каманды збяруцца на фінал конкурсу ў "Мінск-Арэне". На пазлах, якія будуць збіраць удзельнікі, намаляваны славутасці Беларусі. Пра гэта 19 кастрычніка распавёў першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Ігар Бузоўскі.
Бузоўскі: "Мы хочам, каб маладыя людзі, якія бяруць удзел у нашых мерапрыемствах, вывучалі сучасную гісторыю, тыя аб'екты, якія пабудаваныя ў апошні час. Таму што насамрэч у краіне зроблена вельмі шмат. Магчыма, мы нават пяройдзем ад ужо пабудаваных аб'ектаў да тых, што яшчэ ў макеце, але ў хуткім часе будуць пабудаваныя. Давайце будаваць разам музей Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку і ў пазлах".
У спаборніцтвах могуць прыняць удзел каманды з ліку студэнтаў і навучэнцаў у складзе трох чалавек кожная. У фінале прымуць удзел 7 камандаў-пераможцаў з ліку навучэнскай моладзі і 7 камандаў з ВНУ з усёй краіны.