Чэмпіёнам Беларусі па баскетболе стаў "Мінск 2006"

Трэцім матчам скончыліся ўсе тры фінальныя серыі чэмпіяната Беларусі па баскетболе. Чэмпіёнам Беларусі стаў "Мінск 2006", на другім месцы — "Гродна 93", бронза ў "Асіповічаў". Далей каманды размеркаваліся па табліцы наступным чынам:
4 — "Лакаматыў-КІС" (Віцебск);
5 — "Сож" (Гомель);
6 — "Віталюр-РГУОР" (Мінск).

Ва ўсіх фінальных серыях здабытыя пераканаўчыя перамогі з лікам 3:0.