Чэмпіёнкі Беларусі па гандболе прайгралі чэмпіёнкам Літвы

У Вільні заканчваецца гандбольны турнір сярод жаночых камандаў. Удзельнікам яго з'яўляецца і чэмпіён Беларусі — каманда БНТУ-БелАЗ. У матчы чэмпіёнаў Літвы і Беларусі перамога, як паведамляе "Беларускі партызан", дасталася літоўскай камандзе "Свіесе Эгле" — 25:27. Раней на турніры наш клуб абыграў срэбранага прызёра літоўскага першынства — "Істкон-Віка" (38:23).

Каманда пад кіраўніцтвам Канстанціна Шараварава ў Вільні згуляе яшчэ адзін матч. Сапернікам мінчанак будзе зборная Казахстана.