Чэмпіёнку Беларусі дыскваліфікавалі за допінг на 2 гады
Лёгкаатлетку Таццяну Супрун дыскваліфікавалі на два гады за ўжыванне забароненых рэчываў. Пра гэта абвясціла Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва Беларусі, паведамляе БЕЛТА. У траўні гэтага года на Кубку Беларусі ў Брэсце 24-гадовая бягуха з Мінску ўпэўнена выйграла дыстанцыю 800 м. Яна апярэдзіла бліжэйшую пераследніцу амаль на 8 секундаў. Аднак допінг-проба, узятая ў спартоўкі пасля фінішу, апынулася дадатнай.
Дарэчы, Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва з сакавіка па ліпень 2010 года правяло 474 допінг-спробы. Адзіным выяўленым парушэннем антыдопінгавых правілаў стаў дадатны допінг-тэст Таццяны Супрун.
Дарэчы, Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва з сакавіка па ліпень 2010 года правяло 474 допінг-спробы. Адзіным выяўленым парушэннем антыдопінгавых правілаў стаў дадатны допінг-тэст Таццяны Супрун.