«Чичерина» вызваляе свет па-амерыканску
Першага чэрвеня у гурта «Чичерина» выходзіць новы альбом пад назвай «Чалавек-птушка». Як расказала InterMedia прэс-аташэ калектыву Кацярына Андрэева,
кружэлка падобная на «фотамульціплікацыйную казку», створаную з
фотаздымкаў, відэаздымак і анімацыі з выкарыстоўваннем 3D-графікі.
10 песень альбому ў DVD-версіі будуць суправаджацца казачнай гісторыяй, якая створана па матывах легенд паўночнаамерыканскіх індэйцаў. Адбываецца ўсё нібы та ў 2012 годзе, калі разумнаму жыццю на Зямлі пагражаюць іншапланетныя мядузы, і дапамагчы чалавецтву прыхлдзіць супергерой – Чалавек-птушка.
У сваёй казке Юля Чычэрына выступіла ў ролі баюна, аўтара ідэі, сцэнарыста, рэжысёра і выканаўцы ўсіх вобразаў. Матэрыял кружэлкі запісываўся восенню ў Нью-Йорку, з удзелам вялікай колькасці запршаных музыкаў, імёна якіх пакуль не называюць.
Там жа пачалі здымаць відэарад для дыску, над якім працягнулі працаваць на выспе Суматра, у Таіландзе і Малайзіі. Для стварэння відэаінсталяцыі было выкарыстана каля 70 тысяч фотакартак. А ў адной секундзе відэа знаходзіцца 6 кадраў, большасць з якіх калажы з некалькіх асобных выяваў.
Дадам, што выпуск альбому музыкі плануюць прысвяціць 10-годдзю гурта. Акрамя DVD, дыск будзе выдадзены ў фармаце CD, але без відэа. Сама Юля Чычэрына напярэдадні рэліза занятая падрыхтоўкай новай шоў-праграмы, у якой музыкі пераўвасобяцца ў герояў казкі «Чалавек-птушка».
Фота: roxo.kiev.ua