"Чорны дождж" Озі Озбарна
Знакаміты рокер Озі Оpбарн выдае новы альбом, які стане першым студыйным рэлізам за апошнія шэсць год. Кружэлка атрымала назву «Black Rain», а ў музычных крамах прагрэсіўнага
свету яна з’явіцца 22 траўня. Дыск запісваўся ў прыватнай студыі Озі ў
Лос-Анжэлесе, што, па словах музыкі, дазволіла рабіць усё, што
пажадаеш.
У выніку песні атрымалі «фантазійную аранжыроўку і свежасць гучання». Озі ўпэўнены, што «Black Rain» стане вартым працягам класічнага альбома «No More Tears», які выйшаў у 1991 годзе і стаў самым паспяховым у дыскаграфіі Озбарна.
Дадам, што прадстаўляць матэрыял новага альбому Озі Озбарн збіраецца падчас гастрольнага тура па ўсёй Еўропе ўвесну-ўлетку гэтага году. І нагадаю, што пачнецца ён 27 траўня выступленнем у Маскве і скончыцца 6 чэрвеня. А 12 чэрвеня ў Сіэтле стартуе 12-ы канцэртны тур Ozzfest, хэдлайнерам якога будзе сам Озбарн.
Фота www.worth1000.com