Christie's правядзе ў Нью-Ёрку панк-аўкцыён
Аўкцыённы дом Christie's правядзе ў Нью-Ёрку аўкцыён прадметаў, звязаных з панк і рок-культурай, паведамляе AP.
На гандаль, запланаваны на 24 лістапада, выстаўленыя каля 120 лотаў, звязаных з творчасцю такіх вядомых панк-гуртоў і выканаўцаў, як Sex Pistols, Velvet Underground, Ramones, Smiths, Cure, Паці Сміт, Дэвід Боўі і Блондзі.
У ліку найбольш цікавых прадметаў, выстаўленых на гандаль, флаер на адзін з першых канцэртаў гурта Clash, а таксама прома-фота, падпісаныя ўдзельнікамі Sex Pistols. Прадстаўнікі Christie's падкрэслілі, што гэтакі маштабны гандаль, прысвечаны панк-культуры, праводзяцца ўпершыню ў свеце.
Акрамя прадметаў, звязаных з кірункам "панк", на аўкцыён выстаўленыя лоты, якія мелі дачыненне да рок-культуры ў цэлым. Сярод іх апынуўся партатыўны арган, на якім Джон Ленан граў падчас канцэртаў The Beatles у ЗША. Інструмент, набыты ўладальнікам музычнай крамы ў Атланце, плануецца прадаць за 150-200 тысяч долараў. У каталог аўкцыёну ўключаная і гітара Курта Кабэйна, якая гучыць на яго першых дэма-запісах. Інструмент лідэра Nirvana ацэньваецца ў 60-80 тысяч долараў.
Фота з сайта Christie's