Чыгуначнікі Літвы і Беларусі правялі перамовы
У Вільні прайшлі перамовы паміж кіраўнікамі чыгунак Літвы і Беларусі. На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні перавозкі грузаў і пасажыраў, а таксама вынікі працы хуткаснага цягніка "Вікінг", які ездзіць па маршруце Клайпеда — Вільня — Мінск — Кіеў — Ільічэўск. Летась рост перавозак кантэйнераў па гэтым маршруце склаў амаль 6%.
Адзначаны і рост на 14% пасажырапатоку паміж Літвой і Беларуссю. Пасля ўвядзення спрошчанай працэдуры перасячэння мяжы час вандроўкі з Вільні да Мінска скараціўся на 50 хвілінаў і складае цяпер тры гадзіны, перадае ІА REGNUM.