Чыгуначны вакзал у Мінску “замініравалі”
Выбуховага
прыстасавання на цэнтральным чыгуначным вакзале ў Мінску не знайшлі.
Абследаванне будынка
праводзілі супрацоўнікі спецыяльнага падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам
МУС Беларусі. Паводле папярэдніх ацэнак, з вакзала было эвакуіравана каля тысячы
чалавек.
Нагадаем, сёння днём невядомы патэлефанаваў ў міліцыю Фрунзенскага
раёна сталіцы і паведаміў пра бомбу, якая, нібыта, знаходзіцца ў будынку
чыгуначнага вакзалу. Пакуль працавалі сапёры, рух цягнікоў не спыняўся,
паведамляе «Інтэрфакс».