Чылійскія шахцёры вярнуліся на месца зняволення
Шасцёра з 33 гарнякоў сабраліся ў нядзелю на шахце Сан-Хасэ, каб прыняць удзел у рэлігійнай цырымоніі і наведаць лагер “Надзея”, у якім іх блізкія пражылі два месяцы ў чаканні шчаслівай развязкі, паведамляе Euronews.
49-гадовы Хуан Карлас Агілар распавёў, што збіраецца вярнуцца да сваёй працы. Бо, па словах шахцёра, сама яго прафесія не выключае таго, што прыходзіцца сутыкацца з надзвычайнымі акалічнасцямі.
На сённяшні дзень толькі адзін з гарнякоў застаецца ў лякарні; яго абяцаюць выпісаць у аўторак. Астатнія ж пачуваюцца на здзіўленне добра.
Большасць з шахцёраў не змаглі прыняць удзел у цырымоніі з-за стомленасці, альбо зацягнутых сямейных свят.