Чыноўнікі выдзелілі катушок пад дзіцячы хоспіс
У Слоніме безнадзейна хворым дзецям райвыканкам вылучыў памяшканне без вады, прыбіральні, цяпла. Ні для каго не сакрэт: у Беларусі няма адзінага грамадства. Ёсць
дзяржава ў дзяржаве – чыноўнікі з сілавымі структурамі – і ўсе
астатнія. Галоўны матыў першых – застацца на сваіх месцах як мага
даўжэй, а для гэтага трэба не варушыцца і нічога не рабіць. Другім
трэба выжыць у такой сітуацыі. Дзе ж тут да спачування і дзе ж
тут да паглыблення дабрыні. Мы не можам засвоіць новыя яе віды, гэта
немагчыма пры адсутнасці маралі.
Найцяжэйшае пакаранне для чалавека – адзінота. Двойчы найцяжэйшае – хворая адзінота. Тры гады назад у Слоніме за кошт ахвяраванняў людзей і замежных (не сваіх) спонсараў быў адчынены дзіцячы хоспіс. Варыянтаў яго існавання шмат, і ў Слоніме выбралі той, які найбольш адпавядае – паліатыўны.
Гэта значыць, што безнадзейна хворым дзеткам дабрачынныя людзі дапамагаюць псіхалагічна, сацыяльна, духоўна і матэрыяльна, каб аблегчыць жыццё. І не толькі іх, але і бацькоў, таму што ім вельмі цяжка змагацца з такім прысудам сам на сам. Канешне, у першую чаргу трэба было памяшканне з усімі выгодамі, бо як хворае дзіця заедзе ці зойдзе ў прыбіральню на двары, без ніякіх зручнасцей?
Думаеце, мясцовая ўлада звярнула на гэта ўвагу? Выдзелілі на тэрыторыі СШ № 4 малюсенькае памяшканне без вады, побач няма туалета, зімою холадна – вось гуманізм слонімскіх чыноўнікаў. На той час старшынём мясцовага райвыканкама быў сёлетні член Палаты прадстаўнікоў, дарэчы. Варта нагадаць і пра тое, што камунальныя выплаты хоспісу ўстанавілі, як для прадпрыемстваў.
Усё гэта не дазваляе пашырыць спектр паслугаў безнадзейна хворым, а пра павелічэнне штату і гаварыць не даводзіцца. Валанцёры хоспісу гатовыя адчыніць дзённае аддзяленне для цяжка хворых – іх рэабілітацыі і адаптацыі, а таксама часовы сацыяльны прытулак і сацыяльныя ложкі, але дзе ж іх памесціш? Патрэбен яшчэ хоць адзін пакойчык, удвая большы за сённяшні. І нават у такі катушок дзеці і бацькі едуць, прыходзяць, каб не застацца самім са сваім болем.
На дапамогу прыходзяць псіхолагі, кансультанты па сацыяльна-прававых пытаннях. Да некаторых дадому выязджаюць брыгады, існуе сястрынскі нагляд і шмат чаго яшчэ добрага, у залежнасці ад стану хворага. Галоўнае ж, такім дзеткам і іх бацькам патрэбны зносіны паміж сабой – пагаварыць, падзяліцца болем, паспачуваць. Але немагчыма – ужо тры гады ў холадзе. І тры гады з болем, які ніяк не дойдзе да мясцовага райвыканкама.
Бюлетэнь Онлайн