Чытачы баранавіцкай газеты чытаюць між радкоў
Амаль бездакорны спосаб падачы “палітычна-небяспечнай” інфармацыі вынайшлі журналісты баранавіцкай газеты “Шаг”. У нумары ад 29 жніўня выданне паведаміла пра распачаццё крымінальнай
справы ў дачыненні да невядомага, які “літаральна размаляваў будынак
суда Баранавіцкага раёну і горада Баранавічы”.
З гэтай публікацыі чытачы дазналіся, што “ў адзін са жнівеньскіх дзён на фасаднай частцы будынку з’явіліся надпісы: “Свабоду М.Ф.” і “Спыніце Р.”
Хто такі “М.Ф.”, якому невядомы патрабаваў свабоды, і хто такі “Р.”, якога трэба было неадкладна спыніць, чытачы так і не даведаліся.
У іх магло скласціся ўражанне, быццам аўтар графіці выказваў свае патрабаванні так жа далікатна, як і журналісты “Шагу”, – не называючы тых, каго патрабаваў вызваліць ці спыніць.
Між тым, на самой справе на будынак суда былі нанесены надпісы “Свабоду Маладому Фронту” і “Спыніце рэпрэсіі”, - паведамляе служба маніторынгу ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” .