Чытачы Rolling Stone абралі лепшую вокладку альбома за 2008 год
Чытачы музычнага выдання Rolling Stone абралі лепшую вокладку альбома, які выйшаў у 2008 годзе. Па выніках галасавання, арганізаванага часопісам, першае месца дасталося вокладцы трэцяга студыйнага альбома амерыканскага гурта The Killers "Day & Age".
Усяго ў хіт-парад, складзены чытачамі, патрапілі 25 вокладак. Другое месца заняло афармленне чацвёртай плыты альбома тэхаскай прагрэсіў-каманды Mars Volta "The Badlam in Goliath". Замыкаюць тройку лідэраў амерыканцы Fleet Foxes, якія выпусцілі аднайменны дэбютны альбом у чэрвені.
Таксама чытачы прагаласавалі за вокладкі новых альбомаў Metallica, Death Cab for Cutie, Coldplay, My Morning Jacket, Бэка і іншых выканаўцаў. Характэрна, што ў топ-ліст патрапілі адразу дзве вокладкі кружэлак амерыканскага рэпера Ліла Ўэйна: на 20-м месцы апынулася афармленне складанкі "The Drought Is Over, Part 6", а на 21-м - паўнавартаснай студыйнай працы "Tha Carter III".
Фота: www.fr.redtram.com