Ці адпомсціць БАТЭ "Бруге" і "Вільярэалу" за "Дынама" і "Дняпро"?

Лёсаванне групавога этапа футбольнай Лігі Еўропы 2010/2011 пройдзе сёння ў Манака (пачатак а 14-й гадзіне). Агулам будзе сфармавана 12 групаў па 4 каманды ў кожнай. Напярэдадні лёсавання ўсе 48 удзельнікаў групавога этапа былі падзеленыя на чатыры кошыкі ў адпаведнасці з клубным каэфіцыентам. Барысаўскі БАТЭ трапіў у трэці кошык і мае сярод камандаў, якія там апынуліся, самы малы каэфіцыент. Склад 3-га кошыка наступны:

"Спарта" (Чэхія), АЕК (Грэцыя), "Металіст" (Украіна), "Леўскі" (Балгарыя), "Русенборг" (Нарвегія), "Зальцбург" (Аўстрыя), ЦСКА (Сафія, Балгарыя), "Одэнсе" (Данія), "Напалі" (Італія), "Барусія" (Дортмунд, Нямеччына), "Дынама" (Заграб, Харватыя), БАТЭ (Беларусь).

Калі ў "Спарты" каэфіцыент 27.395, дык у БАТЭ толькі 13.308.

Адзначым, што каманды, якія апынуліся ў адным кошыку, не трапяць у адну групу на групавым этапе.

Склад іншых кошыкаў наступны:

Кошык 1
"Атлетыка" (Іспанія), "Ліверпуль" (Англія), "Севілья" (Іспанія), "Порту" (Партугалія), "Вільярэал" (Іспанія), ЦСКА (Масква, Расія), ПСВ (Галандыя), "Зеніт" (Расія), "Ювентус" (Італія), "Спортынг" (Партугалія), "Штутгарт" (Нямеччына), "АЗ Алкмаар" (Галандыя).

Кошык 2
"Сцяўа" (Румынія), "Ліль" (Францыя), "Дынама" (Кіеў, Украіна), "Андэрлехт" (Бельгія), "Баер" (Нямеччына), ПСЖ (Францыя), "Бруге" (Бельгія), "Палерма" (Італія), "Хетафе" (Іспанія), "Бешыкташ" (Турцыя), "Манчэстар Сіці" (Англія), "Сампдорыя" (Італія).

Кошык 4
"Арыс" (Грэцыя), "Рапід" (Аўстрыя), ПАОК (Грэцыя), "Лех" (Польшча), "Карпаты" (Украіна), "Янг Бойз" (Швейцарыя), "Утрэхт" (Галандыя), "Гент" (Бельгія), "Лазана" (Швейцарыя), "Шэрыф" (Малдова), "Дэбрэцэн" (Венгрыя), "Хайдук" (Харватыя).

Такім чынам, БАТЭ можа патрапіць і на іспанскі "Вільярэал", і на бельгійскі "Бруге", якія выбілі з Лігі Еўропы, адпаведна, магілёўскі "Дняпро" і мінскае "Дынама". Барысаўчане могуць згуляць і з галандскім ПСВ, які ў плэй-оф разграміў новасібірскую "Сібір", якую ачольвае былы трэнер БАТЭ Ігар Крывушэнка.