Ці будуць Мядзведзеў і Абама гаварыць пра Беларусь у Маскве
І якія наступствы для нашай краіны можа мець сустрэча амерыканскага і расійскага прэзідэнтаў? Пра гэта Еўрарадыё распытвала палітычных аналітыкаў.
У Маскве сёння сустракаюцца Дзмітрый Мядзведзеў і Барак Абама. Лідэры дзвюх дзяржаў абмяркуюць шырокі спектр пытанняў. Ці знойдзецца ў іх сустрэчы месца для Беларусі? З гэтым пытаннем Еўрарадыё звярнулася да вядомых палітолагаў.
Аналітык Аляксандр Фядута лічыць, што наступствы сустрэчы Мядзведзева і Абамы для Беларусі будуць сур’ёзныя і хуткія. Барак Абама можа прапанаваць вызначыць месца і ролю звышдзяржаў у сучасным свеце.
Аляксандр Фядута: “Калі прапанова Абамы перайсці ад пазіцый імперскіх на пазіцыі нармальнага дэмакратычнага партнёрства будзе прынята кіраўніцтвам Расіі, я перакананы, што наступствы для Беларусі будуць вельмі хуткія... Я не ведаю, што лічыць станоўчым або адмоўным наступствам у гэтым выпадку, але думаю, беларуска-расійскія адносіны будуць крыху больш празрыстымі, чым дагэтуль”.
Гаварыць пра Беларусь лідэры звышдзяржаў, найхутчэй, будуць, лічыць загадчык аддзела палітыкі расійскай газеты “Коммерсантъ” Глеб Чаркасаў.
Чаркасаў: “Я думаю, што так. Думаю, што так. Але наколькі падрабязна гэта адбудзецца – я не ведаю”.
А вось расійскі палітолаг Андрэй Суздальцаў мяркуе, што прэзідэнтам Расіі і ЗША будзе не да Беларусі. Праблема першаснай важнасці – Грузія, затым можа абмяркоўвацца Ўкраіна.
Суздальцаў: “Спецыяльнай асобнай тэмай адносіны паміж Расіяй і Беларуссю ў дыялогу прэзідэнтаў Расіі і ЗША не значыцца. Хутчэй за ўсё, гэтая тэма ўвогуле абмяркоўвацца не будзе. Будзе дыскусія пра наступствы грузінска-расійскай вайны ў жніўні 2008 года...”
З расійскім калегам згаджаецца і беларускі палітолаг Андрэй Фёдараў.
Фёдараў: “Дагэтуль ніякіх заяў адносна Беларусі – ні ў пазітыўным плане, ні ў негатыўным – вышэйшае кіраўніцтва Злучаных Штатаў не рабіла. Ні Абама, ні Клінтан. Нядаўні візіт парламентарыяў, кангрэсменаў... Само па сабе добра, што кантакты аднавіліся, але нічога звышнатуральнага пры гэтым не адбылося. Негатыўнага, ва ўсякім выпадку, што запатрабавала б імгненнага ўмяшання вышэйшых службовых амерыканскіх асоб”.
Прадказаць наступствы двухбаковых перамоў паміж Мядзведзевым і Абамам для Беларусі эксперт не бярэцца.
Фёдараў: “Кажуць, што толькі па СНВ дамовяцца. У рэшце Абама сур’ёзна настроены сустрэцца з грамадзянскай супольнасцю: будзе чытаць студэнтам, потым інтэрв’ю “Новай газеце” апазіцыйнай расійскай – яўна дэманстратыўны жэст, які паказвае, што ён збіраецца падтрымліваць дэмакратыю”.
Фота: www.livestory.com.ua