Ці дапаможа іміджу Лукашэнкі чарговы брытанскі лорд?

Беларусам прадставілі новага іміджмэйкера краіны – лорда Пітэра, кіраўніка брытанскага піяр-холдынгу "Хантсуорт". Ён выступіў па беларускіх дзяржаўных тэлеканалах і паведаміў, што дапаможа беларускаму ўраду, які папрасіў яго паспрыяць у правядзенні прыватызацыі.

Гэта ўжо другі лорд, які ўзяўся за іміжд Беларусі. Папярэдні – лорд Бэл, быў рэкамэндаваны Лукашэнку Барысам Беразоўскім, але пратрымаўся толькі адзін год. Кантракт з лордам Бэлам быў скасаваны. Ці дапаможа іміджу Беларусі другі брытанскі лорд, ніхто не ведае, перадае Радыё Свабода.