Ці гатовыя прадпрымальнікі рабіць вопратку для людзей з інваліднасцю?

Студэнты “Медыя-майстэрні Эгалітэ” вырашылі даведацца, ці гатовыя прадпрымальнікі і дызайнеры ўлічваць патрэбы людзей з інваліднасцю, калі распрацоўваюць вопратку. Гэтае пытанне яны задалі маладому беларускаму дызайнеру Аляксандры Жажы.

Аляксандра прадае вязаныя рэчы на выставах і кірмашах, а таксама праз Інстаграм. Яна ніколі не стварала рэчы для людзей з інваліднасцю, бо не было такога запыту ад пакупнікоў. Падрабязнасці глядзіце ў відэасюжэце.