Ці не задарагі Лунінецкі чыгун?

У брэсцкіх крамах прадаюцца чыгунныя лапы да паркавых лавак коштам 126 тыс. беларускіх рублёў за штуку. Вытворца Лунінецкі завод “Палессеэлектрамаш”. Прадавачка крамы “Тэхніка ў побыце” сказала “Еўрарадыё”:  – Месяц таму прывезлі. На лаўку, натуральна, трэба дзве апоры. Вы першы пакупнік, хто спытаў пра яе.

Таксама дарагавата (220 тыс. рублёў) абыдзецца профільны, відаць, тавар гэтага завода: стацыянарная электрапомпа для вады. Пагружная помпа “Ручаёк” Магілёўскага завода “Электрарухавік” каштуе ў тры разы менш (70 тысяч рублёў).

Лаўка з сасновага масіву з дзвюма стойкамі фігурнага ліцця расійскай вытворчасці каштуе 226 долараў. 



Лунінецкая "лапа". Здымкі Паўла Грыня


На здымку: цэлую такую лаўку можна набыць у Расіі за 226 долараў.