Ці патаннеюць візы для беларусаў пасля саміту ў Празе?
Камісар ЕС Беніта Ферэра-Вальднер лічыць, што хутка гэта зрабіць не атрымаецца
Адзін з найбольш важкіх бонусаў, які дае нам удзел ва “Ўсходнім партнёрстве” — зніжэнне коштаў на візы ў краіны Еўрасаюзу. Пытанне ў тым, як хутка гэта адбудзецца.
Пакуль, адказваючы на гэтае пытанне, еўрачыноўнікі абмяжоўваліся агульнымі фразамі.
“Мы ведаем, што хутка гэта зрабіць не зможам”, — сказала Беніта Ферэра-Вальднер, адказваючы на пытанні журналістаў напярэдадні саміту 7 мая.
Еўракамісар падкрэсліла, што адмена візаў у Еўропу — вельмі доўгатэрміновая мэта. Пакуль гаворка ідзе толькі пра спрашчэнне візавага рэжыму:
“Асноўная мэта — гэта спрашчэнне візавага рэжыму, але, канечне, пасля таго, як краіны палепшаць параметры бяспекі”.
Перш за ўсё “Ўсходняе партнёрства” прапануе больш глыбокае двухбаковае супрацоўніцтва. Што сюды ўваходзіць?
Ферэра-Вальднер: “Гэта новыя пагадненні аб супрацоўніцтве для тых краінаў, якія істотна наблізіліся да дэмакратыі, якія выконваюць правы чалавека, а таксама прынцыпы рыначнай эканомікі. Удзел ва “Ўсходнім партнёрстве” дае магчымасць палепшыць эканамічную інтэграцыю з Еўрасаюзам, стварыць зоны свабоднага гандлю. Павялічыць мабільнасць праз спрашчэнне візавага рэжыму і адмен візаў у якасці доўгатэрміновай мэты. І, нарэшце, больш моцнае супрацоўніцтва па пытаннях энергетычнай бяспекі”.
Пасля камісар ЕС па знешніх сувязях і еўрапейскай палітыцы добрасуседства дадала, што Беларусі разлічваць на такія бонусы пакуль рана. Сёння супрацоўнічаць з Еўрасаюзам мы можам толькі на шматнацыянальнай аснове:
“Лукашэнка ўхваляе тое, што ў Беларусі з’явілася магчымасць супрацоўнічаць з намі, але падкрэслю, што гэта супрацоўніцтва на шматнацыянальнай аснове, бо, як вы ведаеце, у Беларусі асаблівы статус — яна пакуль не ўдзельнічае цалкам ў палітыцы добрасуседства. Таму ў яе няма “двухбаковай” часткі, якую мы маем з усімі астатнімі краінамі. Але мы хочам даць ім магчымасць далучыцца да гэтай групы. І гэта магчыма ў будучыні, калі яны выканаюць нашыя ўмовы”.
Хаця напярэдадні саміту гаворка ішла нават пра пачатак 2010 года, калі будзе магчыма зніжэнне коштаў на візы для беларусаў.
5-6 траўня ў Празе прайшоў форум грамадзянскай супольнасці “Ўсходняе партнёрства”: насустрач грамадзянскаму форуму”. Ён быў арганізаваны дзеля таго, каб з самага пачатку ва "Ўсходнім партнёрстве" ўдзельнічалі не толькі афіцыйныя ўлады, але і грамадзянская супольнасць.
Адна з удзельніц мерапрыемства незалежны журналіст Ірына Віданава кажа, што вынікі мы можам пабачыць ужо ў пачатку наступнага году:
“Цяжка сказаць, наколькі хутка атрымаецца дасягнуць той мэты, каб адмяніць візы. Зараз гаворка ідзе пра спрашчэнне візавага рэжыму, магчыма, пра зніжэнні коштаў. Гаворка тут ідзе нават пра пачатак 2010 года. Гэта вельмі аптымістычны, ідэальны варыянт”.