Ці стане сенатарам Савета Рэспублікі Зінаіда Бандарэнка?
Як стала вядома Еўрарадыё, тэарэтычна стаць сенатарам можа кожны грамадзянін Беларусі. Але на практыцы патрапіць ў Савет Рэспублікі можна толькі з дазволу ўлады. Альбо па асабістым прызначэнні прэзідэнта.
Адначасова з выбарамі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у Беларусі праходзіць яшчэ адна важная палітычная падзея – фармаванне складу Савета Рэспублікі. Якім чынам можна патрапіць у сенат, Еўрарадыё патлумачыў сакратар Цэнтравыбаркама Мікалай Лазавік.
Мікалай Лазавік: “Правам вылучаць кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі валодаюць выканкамы і прэзідыўмы Саветаў базавага ўзроўню. Гэта – раённыя выканаўчыя камітэты, гарадскія выканаўчыя камітэты і адпаведныя раённыя і гарадскія прэзідыўмы Саветаў дэпутатаў”.
Але, паводле яго словаў, не толькі ўжо дзейсныя дэпутаты могуць стаць сенатарамі.
Мікалай Лазавік: “Не абавязкова быць дэпутатам базавага ўзроўню. Гэта можа быць і любы шараговы грамадзянін, які адпавядае тым патрабаванням Канстытуцыі. Галоўнае, каб ён быў вылучаны Саветам альбо выканкамам”.
Па словах сакратара Цэнтравыбаркама, кандыдатуры людзей, вартых стаць сенатарамі, на разгляд чыноўнікаў выканкамаў і дэпутатаў могуць прапаноўваць любыя палітычныя партыі, грамадскія арганізацыі і працоўныя калектывы. Нават апазіцыйныя. Пра тое, ці разглядалі яны магчымасць увядзення ў Савет Рэспублікі сваіх людзей, Еўрарадыё пацікавілася ў лідэраў дэмакратычных сіл.
Як паведаміў Еўрарадыё лідэр АГП Анатоль Лябедзька, партыя не толькі абмяркоўвала такі крок, але і падрыхтавала ўжо спіс людзей, чые кандыдатуры прапануе на пасаду сенатараў.
Анатоль Лябедзька: “Мы абмяркоўвалі гэтую сітуацыю, каб прапанаваць на разгляд Мінскаму гарадскому Савету сваіх людзей. А ў нас ёсць каго прапанаваць. Гэта і Васіль Шлындзікаў, і Зінаіда Бандарэнка, і некалькі яшчэ асоб. Так што мы да 15 верасня гэтую мажлівасць выкарыстаем і накіруем сваіх прадстаўнікоў”.
Па словах палітыка, шанцаў патрапіць у сенат у прадстаўнікоў столькі ж, колькі было і на тое, каб патрапіць у склад акруговых выбарчых камісій – 0,05%. Але ад спробы яны адмаўляцца не жадаюць.
Анатоль Лябедзька: “Мы можам гаварыць пра тое, што нічога не вартая гэта структура, што туды не пройдзеш. Але калі не паспрабаваць, то потым улада скажа нам, што калі б былі нейкія прапановы, то яна б іх з задавальненнем разгледзела б”...
А вось камуністы, па словах лідэра Партыі камуністаў Беларускай Сяргея Калякіна, спробы ўвесці сваіх людзей лічаць дарэмным марнаваннем часу.
Сяргей Калякін: “Там жа не прамыя выбары. Там выбары ідуць па іншых умовах, чым у Палату. І там шанцаў ніякіх няма. Таму і не марнавалі мы час гэтым займацца. Калі б гэта было ў іншы час, чым выбары ў Палату, магчыма, мы б гэтым займаліся. Але сёння больш важная справа – гэта выбары прамыя, дзе можна працаваць з выбарцамі. А займацца той справай — патрэбна шмат часу, а вынік адразу вядомы”.
Не будзе, па словах намесніка старшыні Партыі БНФ Вінцука Вячоркі, прапаноўваць сваіх людзей у сенат і гэтая апазіцыйная арганізацыя.
Вінцук Вячорка: “Паколькі ў Савет Рэспублікі вылучаюць, паводле Канстытуцыі і выбарчага заканадаўства, дзейны прэзідэнт і сходы дэпутатаў розных узроўняў на месцах, то зразумела, што для гэтага трэба мець сваіх дэпутатаў. А мы іх не маем. Такім чынам, такога вылучэння проста не існуе”.
Пра тое, наколькі рэальна прадстаўніку апазіцыі патрапіць у сенат, Еўрарадыё запыталася ў былога старшыні Савета Рэспублікі Аляксандра Вайтовіча.
Аляксандр Вайтовіч: “Усе магчымасці, якія ёсць у апазіцыйных партый, гэта толькі кагосьці прапанаваць. Да прыкладу, у Мінску на паседжанні гарадскога Савета дэпутатаў прэзідыўму і выканаўчай уладзе сказаць: “Давайце вылучыце пана Іваноўскага ці Пятроўскага”. І ўсё, на гэтым іх функцыі канчаюцца, далей яны нічога не могуць зрабіць. Няма ніякага збору подпісаў на вылучэнне. Будзе збірацца гарадскі Савет дэпутатаў, і там няма верагоднасці ніякай не толькі быць абраным, але і быць прадстаўленым на выбары няма”.
Атрымліваецца, што ўся дэмакратычнасць беларускіх выбараў па-ранейшаму абмяжоўваецца дазволамі ўлады дзе, каго і каму выбіраць.