Ці трапяць на Алімпійскія гульні Мірны з Валчковым?
Пакуль, згодна з сусветным рэйтынгам АТР, у Пекін можа паехаць толькі Вікторыя Азаранка. Мірны з кожным тыднем губляе шанцы Як заўважыла Еўрарадыё, Мірны і Азаранка за гэты год памяняліся месцамі. На гэты момант Максім займае 114-е месца ў сусветным рэйтынгу ATР. Каб трапіць у Пекін, тэнісісту трэба быць мінімум 64-м. Увогуле, адзіная тэнісістка, каго тэарэтычна могуць дапусціць да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях, – гэта Вікторыя Азаранка. Яна зараз займае 27-ю пазіцыю рэйтынгу. Як расказала Еўрарадыё намесніца старшыні Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе Ніна Цепліш, Мірны з Валчковым пакуль трапляюць у Пекін як пара. Але калі Макс саступіць яшчэ дзве пазіцыі свайго парнага рэйтынгу, шанцаў ня будзе…
“Для адзіночнага трэба быць мінімум 60-м у сусветным рэйтынгу, а для парнага – мінімум на 32-м месцы. Скажам так: адзін уваходзіць у дзесятку мацнейшых, тады ў яго ёсць права выбару любога тэнісіста са сваёй краіны, зайгранага ў рэйтынгу”.
Мірны ў рэйтынгу пакуль восьмы…
Старшыня Беларускай асацыяцыі тэнісу Дзмітры Татур гаворыць Еўрарадыё, што да Алімпійскіх гульняў усё роўна будуць рыхтаваць усіх:
“9 чэрвеня выйдзе сусветны рэйтынг, згодна з якім Сусветная тэнісная федэрацыя будзе камплектаваць спісы ўдзельнікаў Алімпійскіх гульняў. І на пачатку ліпеня мы атрымаем дакладны адказ, хто гуляе, а хто не”.
Беларускіх тэнісістаў падзялілі на дзве групы:
“Першыя забяспечваюцца па магчымасці ўсім неабходным для падрыхтоўкі да Алімпіяды. Спартоўцы групы “Б” таксама забяспечваюцца ўсім, але з улікам таго, што ўсё галоўнае будзе ісці на спартоўцаў першай групы”.
Намесніца дырэктара Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўцы па тэнісе Ніна Цепліш паведаміла Еўрарадыё, што зараз у спісе групы “А” толькі чатыры спартоўцы:
“Будзе атэстацыя, на якой будуць разглядацца спісы спартоўцаў групаў “А” і “Б”. На сённяшні момант у спісе “А” толькі чатыры чалавекі: Мірны, Азаранка, Валчкоў і Гаварцова. Але ў нас, магчыма, туды патрапяць і пары — гэта мы будзем разглядаць у панядзелак: пашыраць нам гэты спіс ці не. Таму што астатнія, напрыклад Пучак і Якімава, пакуль у спісе “Б”.
Як вынікае са словаў Ніны Цепліш, у беларускіх тэнісістаў застаецца менш за год, каб “падправіць” свой рэйтынг.