Ці законна ў школах у дзень выбараў гандлявалі спіртным?
У Баранавічах буфет са спіртным размяшчалі ў Доме школьніка. А ў Мінску гарэлку на выбарчых участках прадавалі па заніжаных “школьных” цэнах
Старшыня баранавічскай выбарчай камісіі паведаміла “Еўрарадыё”, што гандаль спіртным ў навучальных установах, дазволіў напярэдадні гарвыканкам. Аднак гарадскія улады не могуць сваім загадам скасаваць “Правілы раздробнага гандлю гарэлкай і іншымі напоямі”, якія былі прынятыя міністэрствам гандлю ў 1993 годзе.
Цытуем: “Забаронены продаж спіртных напояў у школах, гімназіях, ліцэях, школах, інтэрнатах усіх тыпаў, ПТВ і ВНУ, на вытворчых прадпрыемствах (акрамя абслугоўвання насельніцтва пры вясельных, юбілейных святкаваннях, рытуальных абрадах), будоўлях, дзіцячых кавярнях, спартовых пабудовах....”.
У Баранавічах на выбарчых участках спіртныя напоі прадаюцца танней, чым у горадзе. Пляшка “Кабэрнэ” каштавала 6,5 тыс., “Грушавая” гарэлка, якая ў крамах прадаецца па 7 тыс., на ўчастках была па 6600. Бутэрброды з селядцом і кілбасой абыдуцца ў 650 і 900 адпаведна. У магілёўскай школе № 25 прадаецца клімавіцкая гарэлка “Жамчужная” па 6400.
У Мінску на выбарчым участку 109, які месціцца ў гімназіі №2, гарэлка “Кляновая” каштавала 6600, а ў суседней краме яе прадавалі па 6900. Гэта 300 рублеў эканоміі. На разліў прадавалі гарэлку па 1600 за 100 грамаў. Каньяк “Крышталь” па 17200 разышоўся тут за пару гадзінаў. Як расказалі Еўрарадыё ў гімназіі, гарэлку прывезлі з камбіната школьнага харчавання і школьнікам яе не прадавалі. Ужо за гэта дзякуй.