Цім Бэртан здыме мульцік пра сямейку Адамс

Цім Бэртан возьме непасрэдны ўдзел у стварэнні новага мультфільма, прысвечанага сямейцы Адамс.
Пра гэта ComingSoon заявіў прадзюсер праекта Крыстафер Меладандры. Меладандры падкрэсліў, што пакуль да канца не ясна, ці выступіць Бэртан у якасці рэжысёра, аднак, адзначыў, што шанцы на гэта досыць вялікія.

Цяпер праект знаходзіцца на ранняй стадыі распрацоўкі ― сцэнарысты працуюць над сюжэтам, які будзе заснаваны на арыгінальных коміксах Чарльза Адамса. Паведамляецца, што мультфільм хутчэй за ўсё будзе лялечным.

Акрамя гэтага стваральнікі разглядаюць магчымасць выпуску карціны ў чорна-белым фармаце. Арыгінальны серыял, нагадаем, быў менавіта чорна-белым.

Серыял ужо трапляў на вялікі экран напачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя. Тады ў аднайменнай карціне здымаліся Крысціяна Рычы і Крыстафер Лойд. Пры бюджэце ў 20 мільёнаў долараў карціна сабрала ў сусветным пракаце больш за 191 мільён.

Нагадаем, што Цім Бэртан ужо працаваў над мультфільмам - "Труп нявесты", які таксама быў лялечным.

Фота: www3.timeoutny.com