Цімбалэнд запіша альбом для мабільнікаў

Вядомы рэпер і прадзюсар Цімбалэнд збіраецца запісаць і выпусціць першы альбом, спецыяльна для мабільных тэлефонаў. Цімбалэнд будзе выдаваць па адным трэку раз у месяц на працягу ўсяго 2008 года. Кампазіцыю будзе распаўсюджваць кампанія Verizon Communications, якая займаецца мабільным кантэнтам.

Для запісу песень для такога альбома Цімбалэнд таксама запрасіў некаторых папулярных выканаўцаў. Плануецца, што тры трэкі Цімбалэнд запіша разам з r&b-спявачкай Кэры Хілсан.

Цімбалэнд патлумачыў сваё рашэнне выпусціць альбом такім дзіўным чынам, што “не ва ўсіх ёсць CD-плэйры, затое ва ўсіх ёсць мабільныя тэлефоны”. Праўда, прадзюсар заявіў, што ў будучым працягне выпускаць новы матэрыял і на фізічных носьбітах.

Нагадаем, што апошні альбом “Shock Value” Цімбалэнд выпусціў вясной мінулага года.

Па інфармацыі Lenta.Ru