Ціск на Кадафі мусіць быць працягнуты
Пра гэта заявіў сёння кіраўнік камітэта Дзярждумы Расіі па міжнародных справах Канстанцін Касачоў.
Касачоў сказаў, што ён вітае цяперашнюю заяву міністра замежных справаў Лівіі аб спыненні ваенных дзеянняў, аднак адзначыў, што яна выбіваецца з логікі папярэдніх дзеяў і заяваў лівійскіх уладаў.
"Таму ўсё, што можа зараз рабіць міжнародная супольнасць, гэта дасылаць усё больш і больш жорсткія сігналы на адрас Кадафі, што ваенная сіла будзе сустракаць такую ж ваенную сілу звонку, і што ў выпадку, калі ён не пяройдзе на рэжым палітычнага рэгулявання, перамоваў з тымі, хто зараз аказвае яму супраціў, то ягоныя шанцы на тое, каб застацца ва ўладзе, імкнуцца да нуля", — цытуе Касачова РІА "Новости".