The Clash выдаюць канцэртны DVD

Панк-калектыў The Clash у хуткім часе выпусціць новы DVD «The Clash Live: Revolution Rock».

Рэтраспектыўны DVD будзе складацца з рэдкіх канцэртных запісаў калектыву ў эфіры тэлешоў «Fridays» на амерыканскім канале ABC у 1980-м годзе, на нью-йоркскім Shea Stadium у 1981-м і на каліфарнійскім US Festival у 1983-м (гэтае шоў стала апошнім канцэртам The Clash з Мікам Джонсам).

У якасці складальніка кружэлкі выступіў вядомы брытанскі музыка і рэжысёр Дон Лэтс, даўні сябра і паплечнік The Clash, які аддаў для складанкі матэрыялы з свайго асабістага відэаархіва.

Запісы будуць размешчаныя ў храналагічным парадку - з мэтай «дэманстрацыі канцэртнай эвалюцыі гурта».

Бонусам на кружэлцы стануць два інтэрв'ю з музыкамі, запісаныя ў 81-м годзе. Рэліз «The Clash Live: Revolution Rock» запланаваны на 15 красавіка.

Фота: www.mediaspin.com