Coldplay абвясцілі даты турнэ
Брытанцы Coldplay абвясцілі даты сусветнага канцэртнага турнэ ў падтрымку новага альбома «Viva La Vida», які выходзіць 12 чэрвеня. Гастролі пачнуцца 29 чэрвеня ў Філадэльфіі і скончацца ўжо ў пачатку
наступнага года. Мяркуецца, што ў рамках гэтага тура гурт адыграе больш
за сто канцэртаў.
Па словах менеджэра Coldplay Дэйва Холмса, «у падтрымку папярэдняга альбома «X&Y» гурт адыграў каля 150 канцэртаў, гэтым разам будзе нешта падобнае».
Першая частка гастрольнай паездкі Крыса Марціна і кампаніі пройдзе па тэрыторыі Паўночнай Амерыкі.
З канца чэрвеня па канец лістапада гурт плануе адыграць каля 50 канцэртаў – у тым ліку і адзін бясплатны. Ён адбудзецца 23 чэрвеня ў нью-ёркскім Madison Square Garden.
Патрапіць на гэтае шоў могуць пераможцы конкурсу, які стартуе 1 чэрвеня на афіцыйным сайце гурта. Квіткі на астатнія канцэрты будуць каштаваць 50-90 долараў.
Пасля Паўночнай Амерыкі музыкі рушаць у Еўропу. Даты канцэртаў еўрапейскай часткі турнэ Coldplay будуць анансаваныя пазней.
За абнаўленнем інфармацыі можна сачыць на афіцыйным сайце калектыву.
Фота: sputnik7.com