Coldplay аб'явілі конкурс на лепшае відэа
Брытанцы Coldplay задумаліся над відэакліпам да свайго трэцяга сінглу з
альбома «Viva La Vida Or Death & All His Friends» - песні «Lost». Рокеры зараз знаходзяцца ў еўрапейскім туры ў падтрымку плыты, таму і вырашылі даверыць распрацоўку ідэі для відэашэрагу да песні сваім фэнам.
На днях гурт аб'явіў пра старт конкурса на лепшы ролік для «Lost». Свае відэа ўсе жадаючыя могуць размясціць на сэрвісе YouTube, пры гэтым музыканты намякнулі, што чым больш арыгінальнай будзе ідэя, тым лепш. «Мы вельмі просім не выкарыстоўваць в сваіх працах чужое відэа. Не трэба рабіць нарэзку з вашых любімых сцэнаў з «Чалавека-павука 3» і «Дрэнных дзяўчынак», і ужо тым больш надакучваць здымкамі з канцэртаў Coldplay альбо фотаздымкамі - гэтага дабра ўжо і так дастаткова на YouTube», - тлумачыць фронтмэн Крыс Марцін (Chris Martin).
Пераможца конкурса будзе аб'яўлены 5 снежня. У якасці прыза ён атрымае бясплатную паездку ў Лондан на перадкалядны канцэрт Coldplay, з правам прахода за сцэну.
Фота: www.rol.ru