Coldplay амаль скончылі запіс альбома
Рокеры Coldplay актыўна працуюць над сваім новым студыйным альбомам. Праца над пятым лонгплэем каманды ажыццяўляецца ў адной са студый
Будапешта пад наглядам прадзюсераў Браяна Іна (Brian Eno) і Маркуса
Дроўза (Markus Dravs).
Па сведчанні аднаго з супрацоўнікаў студыі, які хаваецца пад псеўданімам Roadie 42, студыйны працэс блізкі да заканчэння. «Песні яшчэ не атрымалі сваёй фінальнай формы, аднак іх шкілет ужо аброс мясам і хутка па венах запульсіруе кроў, – піша Roadie 42 у блогу на сайце гурта. – І хоць канчатковую выснову рабіць яшчэ рана, але падобна на тое, што гэта будуць забойныя трэкі!».
Дата рэлізу дыска пакуль не паведамляецца, вядома толькі, што самі музыкі спадзяюцца прадставіць яго яшчэ да канца гэтага года.
Нагадаем, што новы, пакуль безназоўны альбом, стане паслядоўнікам «Viva la Vida or Death and All His Friends» 2008-га года, які разышоўся накладам больш за 8 мільёнаў асобнікаў па ўсім свеце і прынёс музыкам «Грэмі» ў катэгорыі «Лепшы рок-альбом».
Фота: yorkblog.com