Coldplay і Дафі атрымалі па чатырох намінацыі на Brit Awards
Спявачка Дафі і гурт Coldplay былі выстаўленыя ў чатырох намінацыях на
прэмію Brit Awards 2009. Спіс намінантаў быў абвешчаны ў Лондане ў
аўторак, 20 студзеня. Дафі будзе прэтэндаваць на прэмію ў катэгорыях "лепшы выканаўца", "лепшы дэбют", "лепшы брытанскі альбом" і "лепшы брытанскі сінгл". Coldplay, якія раней атрымалі сем намінацый на амерыканскую прэмію "Грэмі", таксама прадстаўленыя ў двух апошніх катэгорыях і, акрамя гэтага, намінаваныя як "лепшы брытанскі гурт" і за "лепшае жывое выкананне".
Па тры намінацыі атрымалі спявачка Адэль (Adele), а таксама гурты Elbow і Scouting For Girls, у той час як рэп-выканаўца Эстэль (Estelle), Ting Tings, Radiohead і Girls Aloud прадстаўлены ў двух.
Цырымонія ўзнагароджання Brit Awards, якую будуць весці Кайлі Міноўг, Джэймс Кордэн (James Corden) і Мэц'ю Хорн (Mathew Horne), адбудзецца 18 лютага.
Як паведамлялася раней, пераможцам у намінацыі "выбар крытыкаў", якая з'явілася ў Brit Awards толькі ў 2008 годзе, стаў музычны фолк-поп праект Florence and the Machine. Гурт Pet Shop Boys атрымае ўзнагароду за выбітны ўнёсак у музыку.
Фота: www.was.clan.su