Coldplay і The Killers дадуць сумесны канцэрт для War Child

Брытанскі гурт Coldplay і амерыканскі The Killers дадуць эксклюзіўны сумесны канцэрт у карысць дабрачыннай арганізацыі War Child, паведамляе выданне ContactMusic. Імпрэза адбудзецца 18 лютага ў лонданскай зале Shepherds Bush Empire. Кожная з каманд адыграе па 45-хвілінным сэце. Канцэрт змогуць наведаць усяго дзве тысячы чалавек, таму квіткі на яго, коштам 50 фунтаў стэрлінгаў кожны, будуць разыграныя ў латарэю на аснове пададзеных заявак.

Выступ Coldplay і The Killers прымеркаваны да 15-годдзя арганізацыі War Child і выхаду музычнай складанкі кавер-версій "Heroes", у запісу якога прынялі ўдзел Дафі, Лілі Ален, Бэк, Руфус Уэйнрайт, гурты TV on the Radio, Hot Chip, The Kooks, Elbow, Scissor Sisters і іншыя.

Усе прыбыткі ад продажаў "Heroes" будуць накіраваныя ў дапамогу дзецям, якія пражываюць у зонах ваенных канфліктаў.