Cоldplay могуць паставіць чарговы рэкорд
Новы альбом Cоldplay «Viva La Vida» дэманструе рэкордныя тэмпы продажу. Выдадзены 12 чэрвеня дыск здолеў узначаліць брытанскі хіт-парад па
падліку толькі трох дзён – за гэты перыяд было прададзена больш за 300
тысяч асобнікаў.
Калі падобная дынаміка будзе назірацца і далей, «Viva La Vida» можа прэтэндаваць на званне найбольш хутка прадаваемага альбома ў гісторыі брытанскага шоў-бізнесу.
Нагадаем, што папярэдні альбом Colplay «X&Y», выдадзены ў 2005-м годзе, дасягнуў выніку 465 тысяч асобнікаў – але за тыдзень продажу. Цяпер яго агульны наклад па ўсім свеце набліжаецца да 10 мільёнаў.
Адначасова з поспехам у публікі новы дыск Cоldplay атрымаў выдатныя рэцэнзіі і ад музычных аглядальнікаў, якія адзначылі, што з прыцягненнем да працы прадзюсера Браяна Іна песні гурта зайгралі новымі фарбамі.
Першую прэзентацыю песень са свайго новага дыска Coldplay правялі 16 чэрвеня ў межах бясплатнага канцэрта ў Лондане. Гэты выступ стаў першым з трох анансаваных раней шоў, якія папярэднічаюць сусветнаму турнэ гурта ў падтрымку «Viva La Vida».
На наступны дзень музыкі адыгралі ў Барселоне, а 23 чэрвеня такое ж бясплатнае шоў адбылося ў Нью-Ёрку.
Паведамляецца, што сусветныя гастролі Coldplay, у межах якіх гурт плануе адыграць больш за 50 канцэртаў у Еўропе і Паўночнай Амерыцы, пачнуцца ўвосень гэтага года.
Калектыў таксама запрошаны выступіць хэдлайнерам буйнейшага японскага фэсту Summer Sonic у жніўні.
Другая частка канцэртнага тура стартуе ў пачатку 2009-га.
Фота: allthingsrock.wordpress.com