Coldplay названы "лепшым снатворным"

Музыка Coldplay валодае расслабляючым і ўсыпляльным эфектам для людзей, якія пакутуюць ад бяссонніцы.  Такія вынікі былі зробленыя пасля нядаўняга даследавання, якое правяла адна з буйных гасцінічных сетак Вялікабрытаніі Travelodge. Апроч Coldplay такой жа уласцівасцю валодаюць песні Майкла Бабла (Michael Buble), рокераў Snow Patrol, соўл-выканаўцы Алішы Кіс (Alicia Keys) і маэстра акустычнай гітары Джэка Джонсана (Jack Johnson) – гэтыя выканаўцы і склалі першую пяцёрку рэйтынгу самага эфектыўнага «музычнага снатворнага».

«Зараз людзі ўсё часцей пакутуюць ад стрэсаў, што прыводзіць і да розных парушэнняў сну, - кажа Лі Макэран, адзін з дырэктараў Travelodge. – Больш за 75% брытанцаў прызнаюцца, што з цяжкасцю засынаюць па начах. Цікава, што 8 з 10 такіх людзей выкарыстоўваюць музыку для расслаблення перад сном».

У Топ-10 рэйтынгу ўвайшлі таксама творы Radiohead, Бары Ўайта (Barry White), Леоны Льюіс (Leona Lewis) і Вольфганга Амадэя Моцарта.

Спіс музыкі, рэкамендаванай да праслухоўвання перад сном:

1. Coldplay
2. Michael Buble
3. Snow Patrol
4. Alicia Keys
5. Jack Johnson
6. Taylor Swift
7. Mozart
8. Barry White
9. Leona Lewis
10. Radiohead.