Coldplay запісалі свой найлепшы альбом
Coldplay скончылі запіс свайго чацвёртага альбома. Зараз кружэлка знаходзіцца на стадыі міксавання. Чакаецца, што ў музычных крамах яна з'явіцца летам гэтага года.
Мэнэджэр гурта Дэйв Холмс сказаў у інтэрв'ю Billboard, што «гэта будзе
найлепшы альбом Coldplay, і гучыць ён проста фантастычна!»
Канчатковы варыянт назвы новай кружэлкі пакуль яшчэ не прыдуманы, аднак ходзяць чуткі, што кружэлка будзе названая «Prospekt». Аднак сам гурт адмаўляецца ад гэтага.
У інтэрв'ю Billboard Холмс таксама расказаў пра гастрольныя планы калектыву. "На бліжэйшыя канцэрты гурт збіраецца прыцягнуць да супрацоўніцтва эксперта па святлатэхніцы і дызайнера Пола Нормандэйла, каб шоў зайграла новымі фарбамі".
Нагадаю, што папярэдні альбом гурта «X&Y» з'явіўся ў 2005 годзе.
Фота: www.lyricinterpretations.com