Courtney Love усё ж выдае новы альбом

Кортні Лав аспрэчыла чуткі пра спыненне працы над сваім новым альбомам, з-за таго што нібыта расчаравалася ў выніках супрацоўніцтва з прадзюсерам Ліндай Пэры. Па словах удавы Курта Кабэйна, усё гэта «лухта сабачая» - дыск выйдзе, да таго ж ужо сёлета.

Нагадаем, раней паведамлялася, што спявачка нібыта адправіла ў сметніцу вынікі сваёй трохгадовай працы і замест таго, каб пачаць працу з чыстага ліста, вырашыла заняцца новым праектам – прадзюсаваннем сольнага альбома былога вакаліста лонданскага індзі-гурта Larrikin Love Міка Ларыкіна.

Як паведамляе Кортні, яна плануе прадставіць новы матэрыял свайму лейблу – рэкордынгу Лінды Пэры Custard – у ліпені гэтага года.

Назва будучага альбома – «Nobody's Daughter» - пакуль застаецца ў сіле.

Фота: www.rp-online.de