ЦВК абвесціць канчатковыя вынікі выбараў напярэдадні каляд
Цэнтрвыбаркам Беларусі плануе аб'явіць афіцыйныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў на пасяджэнні 24 снежня, інфармуе БЕЛТА. Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік.