ЦВК Беларусі: Выбары ў Палату прадстаўнікоў ужо адбыліся

Выбары ў Палату прадстаўнікоў ужо адбыліся. Паводле звестак на 14.00 у іх узялі ўдзел болей за 50% выбаршчыкаў. Пра гэта заявілі ў Цэнтрвыбаркаме. Як інфармуе "Інтэрфакс", сярод рэгіёнаў лідыруе Віцебская вобласць, дзе прагаласавалі 60,7% выбаршчыкаў.

На другім месцы Гомельская вобласць - 52,2%, на трэцім - Магілёўская вобласць - 52,7%, пасля ідзе Мінская вобласць - 51,1%, Гродзенская - 49,5%, Брэсцкая - 47,4%, у Мінску прыняло ўдзел у галасаванні 40,7% выбаршчыкаў.